13 сакавіка ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі прайшло мерапрыемства "Плён творчай працы – Бацькаўшчыне дар”, прымеркаванае да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 520-годдзя ўпамінання Узды ў пісьмовых крыніцах. Прыемна было бачыць ва ўстанове побач з вядомымі беларускімі мастакамі, нашымі землякамі і не толькі, жыхароў Уздзеншчыны,прадстаўнікоў розных пакаленняў (школьнікаў, работнікаў культуры, педагогаў, літаратараў, пенсіянераў) — усіх, хто цікавіцца культурнай спадчынай, лічыць сябе чалавекам сучасным, адукаваным, усебакова развітым. Наш край багаты на адораных людзей, цікавыя творчыя ініцыятывы, і сустрэча ў музеі яшчэ раз гэта пацвердзіла.
І
каб вярнуць зямлі яе спрадвечнае права буяць збажыною, квітнець
краскамі, сейбіту - песціць рупліваю працаю палеткі, а дзецям радавацца
роснай раніцы, шчодраму дню і сцішана-пяшчотнаму надвячорку ўзняліся ў
блакітную высь вольнага неба, якое засцілі чорныя хмары вайны,
бясстрашныя волаты-сокалы.
Самы малады беларускі класік, геній беларускай літаратуры, паэт з крынічнаю душой… Для нас, беларусаў, вось ужо на працягу 120 гадоў такім з’яўляецца наш суайчыннік Максім Багдановіч. І чым больш мінае часу, тым бліжэй і даражэй для нас з’яўляецца Богам дадзены паэт. Сёння мала знойдзецца тых, хто не ведае аб паэце, хто не захапляўся б яго цудоўнымі творамі. Вершы Максіма Багдановіча нагадваюць прыгожыя васількі, сабраныя на жытнім полі.
Дзяды («деды» в пер. с белорусского) — славянский народный
поминальный обряд, ритуальное мероприятие в память умерших предков,
которое происходит от дохристианского балто-славянского обычая тризны.
Дзядами также называли день, когда обряд имел место, и собственно души
покойников, которых похоронили. Несмотря на то, что в наиболее архаичной
форме этот обряд остался только у белорусов, «отмечают» этот день —
среди немногих европейских стран — и в Швейцарии.
Здесь он называется
«День всех святых» (Allerheiligen).
Кажуць, што
кожнага чалавека Бог адорвае адмысловым талентам, нікога у крыуду не дае.
Каму адмерае любові кварту да
цёплай веснавой раллі - і атрымліваецца з чалавека выдатны хлебароб, каго
спагадлівай пяшчотай да жывёл надзеліць - і вось ужо жывёлавод шчыруе ў
нялёгкай долі тых, каго завём мы, людзі, суседзямі ў агульным нашым доме пад
назваю прыгожаю Зямля.
Невычэрпныя
россыпы самых розных талентаў у душы кожнага з нас ёсць - і толькі ад нас
залежыць, якую здольнасць сваю мы будзем развіваць, каб стаць ці настаўнікам,
ці прадаўцом, ці музыкантам...
А вось
герой нашага сённяшняга допісу Сцяпан Адамавіч Андруховіч вылучыў і шчодра выявіў
свой мастакоўскі дар перад людзьмі, не схібіў, не схлусіў, не змарнаваў.
Уже многое знаем об истории и
современности, о талантливых людях этого чудесного уголка Минщины. И всегда
радует во время новых встреч на земле, дающей начало национальной
реке - Нёману,нечто необыкновенное, созидательное,
духовно богатое и щедрое.
Бізнесмены Уздзеншчыны аб’ядналіся ў справе адраджэння гісторыка-культурных каштоўнасцей раёна.
Ініцыятарам гэтай карыснай справы стаў
дырэктар вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Аграмашсэрвіс”
Аляксандр Нікітка.
Вясной ён сабраў кіраўнікоў і прадстаўнікоў малога і
сярэдняга бізнесу, індывідуальных прадпрымальнікаў, для якіх неабыякавы
лёс помнікаў даўніны, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны раёна.
(Пра жыццё і дзейнасць Аляксея Георгіевіча
Бондара (15.10.1908 – 3.02.1994), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, аднаго з
арганізатараў партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны,
заслужанага юрыста Беларусі, ураджэнца вёскі Касцяшы. Да 105-годдзя з дня
нараджэння15 кастрычніка 1908 года).
Шмат выбітных постацяў у гісторыі
Уздзеншчыны: навукоўцы, пісьменнікі, мастакі, артысты, героі вайны і ветэраны
працы, спартсмены, фундатары…
Сярод іх не згубілася імя дзяржаўнага дзеяча
Беларусі Бондара Аляксея Георгіевіча.
Менавіта так называлася мерапрыемства, якое
прайшло ў Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі 30 верасня і было прымеркавана
да Дня пажылых людзей, якое святкуецца ў нашай краіне 1 кастрычніка і прыцягвае
да сябе ўсё большую цікавасць грамадства.
Гэта была сустрэча людзей
старэйшага пакалення і школьнікаў раёна. Прысутнічалі і студэнты Уздзенскага
ліцэя. Выстава пад аднайменнай назвай была сфарміравана з экспанатаў фондаў
музея, кніг і рэчаў запрошаных на мерапрыемства Клаўдзіі Аляксандраўна Булат,
Ніны Іванаўны Лятун і Тамары Антонаўны Каляда.